Салдацік (Saldacik)

TitleСалдацік (Saldacik)
ArtistUsplësk (Usplёsk)
AlbumСонца высока (Sonca vysoka)
Release Date(not set)
Description?
LyricsЗ бетоннай каробкі
Састарэлай маці
Тры, два, раз
Голас ягоны зламаўся на згіне
І праваліўся ў вязкае неба
Беглі насустрач вакзалы Эўропы
Тала блакітная глыба
І сохлі фламасцераў джалы
Ён бачыу пажары і губы чырвоных брыгад
Вочы кантэмпары арт
Творы сляпых мастакоў і глухіх мяснікоў
Яблык, зялёны на смак
Шчокі сівых паэтэс
Ён цалаваў узасос
І порах сырэў
Порах сырэў
Порах сырэў
Алавяны салдацік стаяў на адзінай назе ў халоднай вадзе
Глядзеў у пунсовае неба
І ведаў сапраўднага Бога
Алавяны салдацік
Алавяны салдацік
I love you, салдацік!
Алавянны салдацік..You might also like