Падзяка сэрца

TitleПадзяка сэрца
ArtistUzari
Album
Release Date2019-02-05
Description?
LyricsЧую водар іржы па дарозе паветра
Пытанні розума - я не пагаджуся
І заплюшчу вочы, каб слухаць тыя гукі
І непазбежна прэч павярнуся

Падзяка сэрца
Лаем адчуваю
І святло ў вачыма -
Усё тое, што я маю

Падзяка сэрца
Як вогнішча пылае
І ў часе цемры
Са мной размаўляе
Быццам крокам жураўля
Мяне кідае ў бокі
Як птушка бітая
Лічыць свае крокі
І заплюшчу вочы
Каб не пабачыць стрэл
Але мабыць
Ужо не маю вачэй

Падзяка сэрца
Лаем адчуваю
І святло ў вачыма -
Усё тое, што я маю

Падзяка сэрца
Як вогнішча пылае
І ў часе цемры
Са мной размаўляеYou might also like